17 верасня ў Дзень народнага адзінства з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі на пляцоўцы МКСК «Мінск-Арэна» прайшоў патрыятычны форум «Гэта наша гісторыя»

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня, у гістарычнай памяці беларусаў стаіць побач з дзяржаўнымі святамі Вялікай Перамогі і Днём Незалежнасці.

У рамках касцюміраванага шоу ў храналагічнай паслядоўнасці былі асветлены гістарычныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

Заслужаная артыстка Беларусі Вікторыя Алешка выканала адну са сваіх самых пранізлівых песень «Помніце». У дадзеным канцэртным нумары прыняла ўдзел архівіст аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Самошкіна Анастасія Алегаўна.

«Патрыятычны форум – гэта вельмі яркае мерапрыемства, якое натхняе і збліжае розныя пакаленні», – падзялілася Самошкіна А.А.