Мерапрыемствы да Дня народнага адзінства ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі мерапрыемствы да Дня народнага адзінства.

16 верасня 2022 г. адбыўся агульны сход калектыву архіва-музея, на якім прагучала інфармацыя загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццяны Івановай пра падзеі 17 верасня 1939 г. і іх значэнне ў гісторыі краіны.

Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль прачытаў адкрытую лекцыю, прысвечаную пісьменнікам Заходняй Беларусі, якія прынялі ўдзел у вераснёўскіх падзеях 1939 г. Слухачы азнаёміліся з некаторымі фактамі з біяграфіі Міхася Машары, Міхася Васілька, Максіма Танка, Валянціна Таўлая. Кароткі агляд асабістых фондаў названых пісьменнікаў дазволіў даведацца пра самыя цікавыя дакументы з іх.

У чытальнай зале архіва-музея адбылося адкрыццё выставы «Голас Праметэя» да 100-годдзя літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка, выкладчыка Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, які нарадзіўся 17 верасня 1922 г.

У гонар пісьменніка, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі Максіма Танка, які таксама нарадзіўся 17 верасня і 110-гадовы юбілей якога адзначаецца ў Беларусі, на сайце архіва-музея была размешчана віртуальная выстава «…Прайсці праз вернасць».

17 верасня 2022 г. прайшоў дзень адчыненых дзвярэй у чытальнай зале архіва-музея. Наведвальнікі мелі магчымасць наведаць юбілейную выставу Уладзіміра Калесніка.