Напярэдадні Дня народнага адзінства работнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» былі праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята

З 13.09.2022 па 14.09.2022 у архіве праходзілі экскурсіі для вучняў сярэдніх школ: ДУА «СШ № 7 г. Брэста», ДУА «СШ № 22 г. Брэста»; навучэнцаў каледжаў: УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці», УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж прыборабудавання».

15.09.2022 на базе ДУА «СШ №14 ім. Я.М.Фаміна г. Брэста» архіў прыняў удзел у выязным мерапрыемстве, падчас якога супрацоўнік архіва Вольга Сухарэвіч прачытала лекцыю навучэнцам 9-10 класаў аб генацыдзе насельніцтва Брэстчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

16.09.2022 архіў зноў расчыніў дзверы для шырокай аўдыторыі!

У Дзень адчыненых дзвярэй нас наведалі вучні ДУА «СШ г.п. Дамачава» і ДУА «СШ № 1 г. Камянца». Яны змаглі азнаёміцца ​​з дзеючымі стацыянарнымі выставамі і атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі.