Напярэдадні Дня народнага адзінства для калектыву ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» прайшла прэзентацыя «Мы разам, Мы адзіныя!»

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» адбылася прэзентацыя «Мы разам, Мы адзіныя!», прымеркаваная да Дня народнага адзінства, які адзначаецца штогод 17 верасня. У прэзентацыі былі адлюстраваны найбольш істотныя і значныя этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці, а таксама традыцыі суверэннай Беларусі, якія сталі арганічнай часткай беларускага грамадства.