Акцыя «Архівы – школе» працягваецца
15 і 16 верасня ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» прайшлі аглядныя экскурсіі для навучэнцаў 6А класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школы № 2 г. Полацка» і 5В класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школы № 6 г. Полацка».
Рабяты пазнаёміліся з працай архіва, з дакументамі, якія знаходзяцца на захоўванні. Змаглі патрымаць у руках лісты франтавікоў і пагаспадарчыя кнігі, а таксама стогадовыя дакументы.
З вялікім задавальненнем паназіралі за працэсам рэстаўрацыі дакументаў, а ў архівасховішчы самастойна пашукалі дакументы.