22 чэрвеня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прайшло ўручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні V Летняй школы маладых архівістаў краін СНД па тэме «Нацыянальныя архіўныя заканадаўствы ва ўмовах лічбавай трансфармацыі»
22 чэрвеня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прайшло ўручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні V Летняй школы маладых архівістаў краін СНД па тэме «Нацыянальныя архіўныя заканадаўствы ва ўмовах лічбавай трансфармацыі».
Школа праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі з 15 па 17 чэрвеня 2022 года і была арганізавана Архівам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэтам і Казахскім нацыянальным універсітэтам імя аль-Фарабі.
У школе прайшлі навучанне чатыры супрацоўнікі архіва: Буевіч Таццяна, намеснік дырэктара, і вядучыя архівісты Богуш Крысціна, Макарэўская Вольга і Саўчанка Кацярына.
Удзельнікі дзякуюць арганізатарам за прадстаўленую магчымасць узяць удзел у мерапрыемстве.