22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты

22 чэрвеня, У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.

Узялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які праходзіў ля мемарыяла «Вечны агонь» на плошчы працы і далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання.

Прынялі ўдзел у адкрыцці перасоўнай інтэрактыўнай выставы «Подзвігі і лёсу партызан у дакументах». Дадзеная выстава заснавана на матэрыялах інтэрнэт-праекта «Партызаны Беларусі» выдавецкага дома «Беларусь сегодня», Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Адкрыццё адбылося ў кінатэатры імя Калініна.

Акрамя гэтага з калектывам дзяржаўнага архіва быў праведзены тэматычны сход, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Па завяршэнні мерапрыемства архівісты наведалі Мемарыял народным апалчэнцам у Цэнтральным парку Гомеля і ўсклалі кветкі.