Абаронцы г.Магілёва ў памяці гараджан
Абарона Магілёва ў ліпені – жніўні 1941 года – адна з найбольш яскравых, гераічных і трагічных старонак вайны на тэрыторыі Беларусі. Войскі нацысцкай Германіі атрымалі жорсткі арганізаваны адпор цэлага горада. У баях бралі ўдзел не толькі вайскоўцы, але і супрацоўнікі міліцыі, гараджане-ўдзельнікі народнага апалчэння. Імёны некаторых з іх назаўжды застануцца ў памяці магіляўчан.
Супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» падрыхтавана прэзентацыя (PDF, 2,5Mb), прысвечаная гэтым людзям.