Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Подзвіг бессмяротны. Памяць святая».

20 чэрвеня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка «Подзвіг бессмяротны. Памяць святая», прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду на базе прадпрыемства УП «Мінскводаканал».

Удзельнікамі тэматычнай сустрэчы сталі прадстаўнікі ідэалагічнага актыву прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Партызанскага раёна Мінска.

На мерапрыемстве выступілі: Мікалай Шчокін — загадчык аддзела сацыяльнага і дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Юлія Рамашка — дырэктар дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Аляксандр Бражыцкі — намеснік камандзіра воінскай часці 3214, куратар ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь» і Людміла Філіповіч — намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска.

У час дыялогавай пляцоўкі прысутныя разам з запрошанымі выступаючымі абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці, гераічнага мінулага нашага народа, генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнага выхавання, а таксама разгледзелі новыя формы работы з моладдзю. Для ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі Юлія Рамашка прадэманстравала дакументы і мультымедыйную прэзентацыю па тэме «Генацыд насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945», якія нікога не пакінулі абыякавымі.