Аб арганізацыі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» выставы «Лістая старонкі гісторыі…», прысвечанай 100-годдзю Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі
Ва ўстанове “Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы” з 14 чэрвеня 2022 года адкрыта выстаўка “Лістая старонкі гісторыі…”, прысвечаная 100-годдзю архіўнай службы Беларусі.
Кожны чалавек, незалежна ад узросту, павінен памятаць, і галоўнае, усведамляць, што без мінулага няма сучаснасці і будучыні. У гэтых умовах мы павінны беражліва ставіцца да сваёй спадчыны. Дзяржава можа страціць багацце, казну, як гэта часта бывае ў гісторыі, але ўсё гэта з цягам часу можна папоўніць і аднавіць, але немагчыма аднавіць страчаныя архіўныя матэрыялы. Архівы заўсёды былі абавязковым атрыбутам сімвалам дзяржавы. Архіў – гэта памяць гісторыі! Архівісты беражліва захоўваюць дакументальную спадчыну, якая дасталася нам з мінулага, вядуць актыўны пошук дакументаў, якія сведчаць аб сучаснасці, робяць нашу будучыню карыснай, паўнавартаснай і аб’ектыўнай!
У выстаўцы “Лістая старонкі гісторыі…” прадстаўлены 28 архіўных дакументаў і 31 фотаздымак з фондаў установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы”.
Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай рэгіёна.
