У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Цэнтральнага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Рэспублікі Казахстан

9 чэрвеня 2022 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі калегі з Цэнтральнага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Рэспублікі Казахстан (ЦДА НТД РК): Кайырбек А.А., Ергаліева І.К., Каіпжанава А.М.

У час візіту адбылася сустрэча дырэктара архіва Рамашкі Ю.С. з прадстаўнікамі архіва Рэспублікі Казахстан. У ходзе рабочай сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемнага супрацоўніцтва, а таксама калегі абмяняліся вопытам работы па пытаннях забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў і наведалі архівасховішча.

У рамках рэалізацыі комплекснай праграмы Рэспублікі Казахстан “Архіў-2025” супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў дзяржархіва Мінскай вобласці і прадстаўнікамі архіва Рэспублікі Казахстан была праведзена пошукава-даследчая работа па выяўленні дакументаў па гісторыі Казахстана.