10 і 13 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Міжнароднага тыдня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі атрады навучэнцаў аздараўленчага лагера сярэдняй школы № 6 г. Кобрына
10 і 13 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Міжнароднага тыдня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі атрады навучэнцаў аздараўленчага лагера сярэдняй школы № 6 г. Кобрына.
У ходзе правядзення 2 аглядных экскурсій па архіве школьнікі даведаліся аб рабоце чытальнай залы, пазнаёміліся з умовамі апрацоўкі і захоўвання дакументаў, наведалі выставу дзіцячага малюнка “Архіў вачыма дзяцей”. Дзецям былі прадстаўлены пастаянныя выстаўкі нашага архіва. Таксама яны адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў гульні “юны архівіст”.










