Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб пасляваенным аднаўленні Рэчыцкага вопытна-прамысловага гідролізнага завода
95 гадоў таму, у лютым 1931 года, у Рэчыцы быў уведзены ў эксплуатацыю і выдаў першую прадукцыю Беларускі дубільна-экстрактавы завод імя Варашылава – адно з старэйшых прадпрыемстваў горада. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны найбольш каштоўнае абсталяванне было эвакуіравана, а пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх акупантаў завод быў адноўлены і працягнуў працу.
У Рэчыцкім дзяржархіве захоўваецца рашэнне №176 Рэчыцкага гарвыканкама ад 25 жніўня 1944 года «Аб ходзе аднаўленчых работ на заводзе імя Варашылава» (Ф.342 Воп.1 Спр.2 Арк.155). У ім адзначаецца, што работы па аднаўленню разбуранага гітлераўцамі прадпрыемства ідуць крайне марудна, з прычыны чаго яго дырэктару прадпісваецца паскорыць тэмпы рамонту памяшканняў завода (галоўны корпус, кавальскі цэх і інш.), а таксама інтэрнатаў і кватэр яго работнікаў.
У наступныя гады прадпрыемства не раз мяняла сваю назву і з 1983 года стала называцца Рэчыцкім вопытна-прамысловым гідролізным заводам. На ім ішла вытворчасць дубільнага экстракта, бялковых кармавых дражджэй, расліна-вугляводнага корма для патрэб жывёлаводства, фурфурола-сырца, тынкавальнай драніцы, паркета, гаспадарчай дошчачкі і інш. У 2011 годзе завод быў ліквідаваны.
![]() |
| 1. ЗДАРэч. Ф.342 Воп.1 Спр.2 Арк.155 |
![]() |
| 2. Беларускі дубільна-экстрактавы завод імя Варашылава (г.Рэчыца). 1954 г. |

