13 траўня 2022 года напярэдадні Міжнароднага дня сям’і на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прайшоў урачысты сход работнікаў архіва

13 траўня 2022 года напярэдадні Міжнароднага дня сям’і на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прайшоў урачысты сход работнікаў архіва.

У сваёй уступнай прамове дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. адзначыў, што шлюб як саюз жанчыны і мужчыны, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Жанчына і мужчына па дасягненні шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове узяць шлюб і стварыць сям’ю. Муж і жонка маюць роўныя правы ў шлюбе і сям’і.

Таксама было адзначана, што бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні, рыхтаваць да грамадска карыснай працы, прывіваць культуру і павагу да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі.

Гэтыя палажэнні замацаваны ў Канстытуцыі РБ з улікам змяненняў, унесеных рэферэндумам.

Свае віншаванні ў рамках святочнага мерапрыемства ў вершаванай форме выказала старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Лазавенка Ю.У.

Акрамя таго, у рамках урачыстага сходу была паказана прэзентацыя, падрыхтаваная работнікамі архіва на падставе сямейных фатаграфій, прадстаўленых супрацоўнікамі архіва. А таксама відэасюжэт аб важнасці і жыццёвай неабходнасці захавання сямейных каштоўнасцяў.

У завяршэнні мерапрыемства Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч павіншаваў працоўны калектыў архіва з сямейным святам і пажадаў шчасця, кахання, дабрабыту, каб у кожнай сям’і быў спрыяльны клімат і падтрымка адзін аднаго.