Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прайшоў семінар па папярэджанні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага і расліннага свету, а таксама аб недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вадзе.

Для супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» быў праведзены семінар па папярэджанні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага і расліннага свету, а таксама аб недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вадзе.

На семінары выступілі Захараў Дзяніс Мікалаевіч, намеснік начальніка Віцебскага гарадскога аддзела па НС, і Горын Вячаслаў Анатольевіч, начальнік вадалазнай службы Віцебскай абласной арганізацыі ТРВАД.

Выступленні суправаджаліся відэафільмамі «Пажар у кватэры» і «Не пакідайце дзяцей адных».

Супрацоўнікаў азнаёмілі з мабільным дадаткам «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Горын Вячаслаў Анатольевіч расказаў аб Правілах паводзінаў на водах і аказанні першай даўрачэбнай дапамогі пры няшчасных выпадках на вадзе.