13.05.2022 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» праведзены ўрок патрыятычнага выхавання для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 14 г. Ліды»

13.05.2022 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» праведзены ўрок патрыятычнага выхавання для навучэнцаў 6 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 14 г. Ліды» на тэму «Трагічныя лёсы ахвяраў вайны» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе». Для навучэнцаў праведзена аглядная экскурсія па архіве, з наведваннем дакументальнай выставы на тэму «Трагічныя лёсы ахвяр вайны» па дакументах архіва.

У рамках акцыі «Архівы-школе» і для папулярызацыі афіцыйных геральдычных сімвалаў Рэспублікі Беларусь навучэнцаў азнаёмілі і далі кароткую характарыстыку Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (Герб, Сцяг). Навучэнцы былі азнаёмлены з гербам і флагам г. Ліды, дадзена кароткая характарыстыка і гісторыя іх стварэння. Таксама школьнікам быў рэкамендаваны інфармацыйны рэсурс (сайт) «Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь», як крыніца інфармацыі для папаўнення ведаў аб геральдычных сімвалах нашай краіны.