У рамках акцыі “Архівы – школе” ў Год гістарычнай памяці НГАБ у г. Гродна наведалі студэнты 1 курса факультэта гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы

У рамках акцыі “Архівы – школе” ў Год гістарычнай памяці працягваецца ўзаемадзеянне Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з навучальнымі ўстановамі горада.

5 красавіка 2022 г. архіў наведалі студэнты 1 курса факультэта гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

У час лекцыі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам дакументаў і асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці. У выніку наведвання архівасховішчаў даведаліся, як захоўваюцца справы і якія ўмовы для гэтага неабходны. Таксама пабывалі ў кнігасховішчы навукова-даведачнай бібліятэкі, дзе азнаёміліся з кнігамі і перыядычнымі выданнямі 17-20 стст.

У выставачнай зале ўвазе студэнтаў былі прадстаўлены стэндавая выстаўка “Летапіс у камені”, падрыхтаваная на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій аб архітэктурных помніках Беларусі, і экспанаты “кутка архівіста 19-20 стст.”.

Немалую цікавасць выклікала ў першакурснікаў і лабараторыя спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, дзе яны азнаёміліся і змаглі паўдзельнічаць у працэсе рэстаўрацыі дакументаў.

Падчас экскурсіі госці архіва пагрузіліся ў архіўнае жыццё і падзяліліся ўражаннямі ад убачанага.

 

Студэнты за праглядам арыгінальных дакументаў архіва
Знаёмства з выстаўкай «Летапіс у камені» ў выставачнай зале архіва
Наведванне навучэнцамі кнігасховішча ў выставачнай зале архіва
Наведванне архівасховішча першакурснікамі