31 сакавіка 2022 года ў Год гістарычнай памяці і ў рамках акцыі «Архівы — школе» загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дамашкевіч Алена Валянцінаўна наведала з візітам у адказ сярэднюю школу № 14 г. Мазыра

31 сакавіка 2022 года ў Год гістарычнай памяці і ў рамках акцыі «Архівы — школе» загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дамашкевіч Алена Валянцінаўна наведала з візітам у адказ сярэднюю школу № 14 г. Мазыра.

З навучэнцамі 8-х класаў быў праведзены ўрок-лекцыя ў форме прэзентацыі.

Напярэдадні 100-годдзя архіўнай службы ў Беларусі школьнікі азнаёміліся з гісторыяй архіва, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці, спецыфікай работы архівіста, складам дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве.

Навучэнцам была прадэманстравана архіўная калекцыя дакументаў чырвонаармейцаў Ельскага, Лельчыцкага, Мазырскага і Тураўскага раёнаў Палескай вобласці (лісты, падзякі, даведкі, паведамленні) з франтоў Вялікай Айчыннай вайны за 1944-1945 гг. і копіі дакументаў валасных і рэвалюцыйных камітэтаў 20-х гг. ХХ ст.

У завяршэнні сустрэчы хлопцам быў прапанаваны прагляд у выглядзе «слайд-шоў» фатаграфій славутасцяў г. Мазыра: «Старажытны і вечна малады…».