Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы-школе» быў праведзены ўрок-лекцыя на тэму «Злачынствы нацыстаў і іх памагатых на акупаванай тэрыторыі Гомельскай вобласці»
5 красавіка 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы-школе» быў праведзены ўрок-лекцыя на тэму «Злачынствы нацыстаў і іх памагатых на акупаванай тэрыторыі Гомельскай вобласці». Лекцыю праслухалі навучэнцы ДУА «Яслі-сад-Сярэдняя школа №73 г. Гомеля».
У рамках мерапрыемства намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П. расказаў школьнікам, што сабой уяўляе архіў і якія задачы стаяць перад архіўнай службай. Навучэнцамі былі зададзены шэраг пытанняў аб самім архіве, а таксама аб самых старажытных дакументах, якія захоўваюцца ў архіве.
Акрамя таго, у ходзе мерапрыемства было праведзена бліц-апытанне вучняў на веданне дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна школьнікам былі ўручаны паштоўкі з дзяржаўнымі сімваламі, выдадзеныя Дзяржаўным архівам Гомельскай вобласці да Года гістарычнай памяці.
Школьнікі азнаёміліся з дакументальнай выставай, падрыхтаванай супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць палітыку нацыстаў у гады нямецкай акупацыі Гомельскай вобласці. Таксама для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы, падчас якой яны пазнаёміліся з асноўнымі кірункамі працы архіва.