Сустрэча кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы і Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі з Дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Курашам
15 сакавіка 2022 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцава, кіраўніка Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску М.А.Шчоткінай, начальніка Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы А.Л.Сліжэўскага, кіраўніка Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі А.М.Артызова з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Курашам і дырэктарам Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюком.
У ходзе сустрэчы прайшло абмеркаванне тэм беларуска-расійскіх зборнікаў архіўных дакументаў, прапанаваных для падрыхтоўкі ў рамках серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». Былі падтрыманы праекты дакументальных выданняў, прысвечаных падзеям вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі, уз’яднанню Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе, правядзенню нацыстамі карных аперацый у беларуска-расійскім памежжы ў 1941-1944 гадах, стварэнню і функцыянаванню «Суражскіх варот», удзелу грамадзян Расіі і Беларусі ў эканамічным развіцці рэгіёнаў гэтых рэспублік.
Пры падрыхтоўцы інфармацыі выкарыстаны матэрыялы інфармацыйна-аналітычнага партала Саюзнай дзяржавы і інтэрнет-партала “СБ Беларусь сегодня”.
![]() |
У ходзе сустрэчы. В.І.Кураш дэманструе дакументальныя выданні беларускіх архівістаў |
![]() |
У ходзе сустрэчы |
![]() |
У ходзе сустрэчы. Фота П.Цімафеевай |
![]() |
У ходзе сустрэчы. Фота П.Цімафеевай |
![]() |
У ходзе сустрэчы. Фота Н.Конанавай |
![]() |
У ходзе сустрэчы. Фота Н.Конанавай |
![]() |
У ходзе сустрэчы. Зносіны з прадстаўнікамі СМІ |
![]() |
У ходзе сустрэчы. Зносіны з прадстаўнікамі СМІ |