21-23 чэрвеня 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі прайшла IV Летняя школа маладых архівістаў краін СНД
21-23 чэрвеня 2021 года адбылася IV Летняя школа маладых архівістаў краін СНД, у якой прынялі ўдзел звыш 270 маладых спецыялістаў з архіўных устаноў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана.
У 2021 годзе мерапрыемства прайшло ў фармаце анлайн па тэме “Тэорыя і практыка працы з электроннымі дакументамі”. Група з 35 беларускіх архівістаў змагла далучыцца да відэаканферэнцыі са сваіх працоўных месцаў.
Арганізатарамі IV Летняй школы маладых архівістаў краін СНД выступілі архіў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, Расійскі дзяржаўны гуманітарны універсітэт і Казахскі нацыянальны універсітэт імя аль-Фарабі. У якасці лектараў былі запрошаны вядучыя навукоўцы і архівісты-практыкі з Казахстана, Расіі, Беларусі, Паўднёвай Карэі, Фінляндыі, Швецыі і Польшчы. Удзельнікі адзначылі асаблівую актуальнасць тэматыкі ў эпоху лічбавай трансфармацыі грамадства. Архівісты змаглі пазнаёміцца з новымі тэхналогіямі архіўнага захоўвання электронных дакументаў і сучаснымі метадамі архіўнай працы.
У рамках IV Летняй школы маладых архівістаў краін СНД удзельнікі прадставілі свае відэаматэрыялы аб архівах Рэспублікі Узбекістан, Расійскім дзяржаўным архіве ў г. Самары, Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве, Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці і інш.
Падобныя мерапрыемствы спрыяюць павышэнню кваліфікацыі архівістаў і развіццю міжнароднага супрацоўніцтва
ў архіўнай сферы.