Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь аднаўляе працу чытальнай залы
З 20 ліпеня 2020 года чытальная зала ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» аднаўляе сваю працу.
Прыём карыстальнікаў будзе ажыццяўляцца па папярэднім запісе па тэлефоне 8017 351 05 12.
Графік працы з 20.07. да 31.08.2020:
| Панядзелак | з 9.00 да 17.00 |
| аўторак | з 9.00 да 17.00 |
| серада | санітарны дзень |
| чацвер | з 9.00 да 17.00 |
| пятніца | з 9.00 да 16.00 |
| субота, нядзеля | выхадныя дні. |
Пры наведванні чытальнай залы архіва рэкамендуем наведвальнікам выкарыстоўваць сродкі абароны (пальчаткі, маскі).