16 снежня 2019 года БДАКФФД сумесна з НАРБ, Музеем гісторыі беларускага кіно і Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» правялі прэзентацыю мультымедыйнага праекта «Іх зброя – кінакамера»

16 снежня 2019 года Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Музеем гісторыі беларускага кіно і Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» правялі прэзентацыю мультымедыйнага праекта «Іх зброя – кінакамера», прысвечанага 95-годдзю беларускага кіно.

У праграме былі прадстаўлены: прэзентацыя фотадакументаў пра працу франтавых кінааператараў М.З.Берава, І.Н.Вейняровіча, М.І.Сухавай, В.П.Цеслюка, О.Б.Рэйзман; кінадакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (асобныя кінасюжэты са спецвыпускаў і франтавых кіначасопісаў, летапіснага матэрыялу, хранікальна-дакументальных фільмаў, створаных у гады Вялікай Айчыннай вайны: «У адным з першых партызанскіх атрадаў Беларусі (1941 г.), «Савецкая Беларусь» (1942 г.), «Народныя мсціўцы» (1943 г.), «Рэльсавая вайна ў раёнах Полацка, Лепеля, Магілёва» (1943 г.), «Бітва за Віцебск» (1944 г.), «Наш Мінск» (1944 г.), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944 г.).

У экспазіцыі былі прадстаўлены 32 фотадакумента з фондаў БДАКФФД і 30 унікальных архіўных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Гэта Пастанова Саўнаркама БССР пра працу Беларускай кінахронікі, спісы асабовага склада партызанскіх брыгад, у якія былі залічаны кінааператары і іх узнагародныя лісты.

У праграме выступілі: старшыня Беларускага звяза кінематаграфістаў В.І.Васільеў, кіназнаўца, музыкавед, кандыдат мастацтвазнаўства, заг. аддзелам экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А.Карпілава, рэжысёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі М.А.Жданоўскі, кінарэжысёр, сцэнарыст, драматург, чалец Беларускага звяза кінематаграфістаў В.В.Мароз, старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Н.І.Абухова, дырэктар Музея гісторыі беларускага кіно В.А.Аўдзееў, кіраўнік літаратурнага клуба «Талісман» Л.В.Разамазава, лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фесціваляў, артысты тэатра і кіно В.Пляшкевіч і Е.Дуброўская.

Відэарэпартаж тэлеканала АНТ

Відэарэпартаж тэлеканала Беларусь 1

Фота Дубатаўкі Г.М.

Фота з прэзентацыі

Фота з прэзентацыі

Фота з прэзентацыі

Фота з прэзентацыі

Фота з прэзентацыі

Фота з прэзентацыі

Фота з прэзентацыі