Установа «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці»


Характарыстыка фондаў

Колькасць фондаў: 2 345 фондаў, 1 327 545 адзінак захоўвання

Храналагічны перыяд: з 1917 г. па цяперашні час (асобныя дакументы XIX ст.)

Тэрытарыяльны ахоп:

  • скасаваная Віцебская губерня
  • скасаваныя Езерыщанскі, Мехаўскі, Сіроцінскі, Суражскі, Ульскі раёны
  • горад Віцебск, Бешанковіцкі, Віцебскі, Гарадоцкі, Лёзненскі, Чашніцкі, Шумілінскі раёны Віцебскай вобласці

Склад фондаў:

У дакументах фондаў рэвалюцыйных камітэтаў, выканкамаў мясцовых Саветаў асвятляецца працэс усталявання савецкай улады на Віцебшчыне, ажыццяўленне першых мерапрыемстваў савецкай улады, арганізацыі і дзейнасці камітэтаў вясковай беднаты. Маюцца звесткі аб фарміраванні частак Чырвонай Арміі, аднаўленні народнай гаспадаркі пасля грамадзянскай вайны, далучэнні Віцебскай губерні да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы (БССР), дакументы, якія змяшчаюць інфармацыю аб стане і развіцці народнай гаспадаркі, аховы здароўя, народнай адукацыі, культуры і спорту.

Фонды прамысловых прадпрыемстваў Віцебшчыны – льнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна», панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ», завода «Камінтэрн» і шэрагу іншых – распавядаюць пра станаўленне і развіцце прамысловасці Віцебшчыны, яе аднаўленне пасля Вялікай Айчыннай вайны.

У фондах устаноў сельскай і лясной гаспадаркі маюцца звесткі аб правядзенні нацыяналізацыі зямлі, парадку землекарыстання, калектывізацыі сельскай гаспадаркі, арганізацыі саўгасаў, сельскагаспадарчых арцеляў, машынна-трактарных станцый, лесаўпарадкавання, ходзе лесанарыхтовак, стане і развіцці меліярацыі і інш.

У фондах судоў і пракуратуры, Віцебскага губернскага аддзела юстыцыі, натарыяльных кантор захоўваюцца пратаколы пасяджэнняў распарадчай камісіі месцаў зняволення, арганізацыі сельскагаспадарчых калоній, матэрыялы пра раскулачаных і рэпрэсаваных грамадзян, грамадзянскія і крымінальныя справы, дамовы куплі-продажу, дарэння, забудовы і інш.

Пытанні асветы, культуры, аховы здароўя і спорту знайшлі адлюстраванне ў фондах органаў народнай адукацыі, навучальных устаноў, Віцебскага краязнаўчага музея, устаноў аховы здароўя. У фондах навучальных устаноў г. Віцебска маюцца звесткі аб працы М. Бахціна, В. Праснякова, Н. Малько, М. Шагала, М. Дабужынскага, С. Юдовіна, К. Малевіча. У фондзе Віцебскага краязнаўчага музея захоўваюцца матэрыялы пра арганізацыі мастацкай галерэі Ю. Пэна.

У дакументах фондаў мясцовых органаў нямецкай акупацыйнай улады за 1941-1944 гг. маюцца звесткі аб працы гэтых устаноў, руху насельніцтва, спісы жыхароў, спісы арыштаваных і інш. У архіве маюцца звесткі аб шкодзе, прычыненай народнай гаспадарцы нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў захоўвае фонды асабістага паходжання: драматургаў А. І. Маўзона, І. Л. Дорскаго, дзіцячай пісьменніцы М. М. Бабарыка (члена Саюзаў журналістаў СССР і БССР), А. С. Гоману, Л. А. Маркевіча; мастакоў В. К. Дзежыца, І. Ю. Бароўскага (членаў Саюзаў мастакоў СССР і БССР); артыстаў З. І. Канапелько, М. С. Белінскай (народных артыстак БССР), Б. М. Левіна (заслужанага артыста БССР); педагога, музеязнаўцы В. К. Зейлерта (выдатніка народнай адукацыі СССР і БССР), краязнаўцы А. М. Падліпскага (члена Саюза журналістаў Беларусі) і інш. Найбольшую каштоўнасць уяўляюць фонды Віцебскай народнай кансерваторыі, Віцебскай народнай мастацкай школы і Віцебскага краязнаўчага музея. У гэтых фондах маюцца дакументы пра мастакоў М. Шагала, Ю. Пэна, В. Ермалаевай, Р. Фальке, дырыжора М. Малько, кампазітара М. Анцэве, філосафа М. Бахціне і інш.

У дакументах фондаў партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый утрымліваюцца матэрыялы аб сацыяльна-палітычнай гісторыі Віцебшчыны, аб развіцці яе народнай гаспадаркі, культуры і асветы, аховы здароўя і спорту. У іх таксама адлюстравана праца піянерскай арганізацыі вобласці.

У архіве адклаліся дакументы прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці, якія ўзніклі ў канцы 80-х гг. XX ст., грамадскіх арганізацый, якія змяшчаюць звесткі аб парадку іх рэгістрацыі, прынцыпах функцыянавання і вынікі іх дзейнасці.

У архіве захоўваюцца дакументы па асабоваму складу скасаваных арганізацый і прадпрыемстваў Лёзненскага раёна.