Установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» (БелНДІДАС)


Асноўнымі напрамкамі дзейнасці БелНДIДАС з’яўляюцца:

  • развіццё тэорыі дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін
  • правядзенне прыкладных даследаванняў у галіне дакументазнаўства, удасканаленне дакументацыйных сістэм і тэхналогій працы з дакументамі ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях
  • уніфікацыя і стандартызацыя справаводных і архіўных працэсаў, распрацоўка праектаў дзяржаўных стандартаў, іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы кіравання дакументамі і архівамі
  • вядзенне агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь АКРБ «Уніфікаваныя дакументы», распрацоўка і вядзенне ўніфікаванай сістэмы арганізацыйна-распарадчай дакументацыі (УСАРД)
  • распрацоўка навуковых прынцыпаў і метадалогіі камплектавання архіваў, экспертызы каштоўнасці, забеспячэння захаванасці дакументаў, стварэння навукова-даведачнага апарата да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
  • распрацоўка навуковых прынцыпаў выкарыстання і публікацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, археаграфічная апрацоўка і публікацыя дакументаў па гісторыі Беларусі
  • даследаванне актуальных праблем беларускай дзяржаўнасці і культуры, вывучэнне гісторыі справаводства і архіўнага будаўніцтва
  • вывучэнне эканомікі архіўнай справы і дакументацыйнага забеспячэння кіравання
  • падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў і метадычных дакументаў у сферы архіўнай справы і справаводства
  • выданне навуковых, вытворча-практычных, нарматыўных вытворча-практычных і даведачных выданняў у адпаведнасці з асноўнымі кірункамі дзейнасці інстытута