Установа «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (БДАМЛМ)

Гістарычная даведка

У чэрвені 1960 г. быў створаны Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЦДАЛМ БССР).

У сакавіку 1976 г. архіў пераўтвораны ў Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (ЦДАМЛМ) БССР.

У траўні 1993 г. ЦГАМЛИ перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ).

З траўня 2003 г. архіў носіць назву “Установа “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва”.