Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (БДАКФФД)
Віды паслуг
- Па выкарыстанні дакументаў
- Выкананне запытаў з складаннем тэматычных пералікаў
- Выкананне запытаў па электроннай пошце (інфармацыйнага характару, з рабочымі копіямі фотадакументаў)
- Правядзенне экскурсій па архіву (для арганізацый, студэнтаў і школьнікаў)
- Правядзенне кіналекторыяў, адкрытых урокаў з праглядам кінадакументаў
- Тэматычны кінапрагляд
- Па фотадакументам
- Выраб лічбавых фотаадбідкаў
- Сканаванне фотадакументаў
- Пераздымка фотадакументаў
- Ксеракапіраванне кантрольных адбіткаў фотадакументаў
- Прагляд фотаальбомаў
- Выраб фотавыстаў і фотападборак
- Па фонадакументам
- Праслухоўванне фонадакументаў
- Выраб копій фонадакументаў
- Выдача фонадакументаў у часовае карыстанне (да 3-х дзён)
- Па кінавідэадакументам
- Прагляд кінавідэадакументаў
- на звукамантажным стале
- у кіназале архіва
- на відэамагнітафоне
- Выдача кінавідэадакументаў ў часовае карыстанне арганізацыям-карыстальнікам
- Перазапіс кінадакументаў на відэакасету, дыск заказчыка
- Перазапіс відэадакументаў на відэакасету, дыск заказчыка
Доступ да архіўных дакументаў ажыццяўляецца праз чытальную залу, а таксама кіназалу і пакой праслухоўвання фонадакументаў. Парадак працы карыстальнікаў вызначаецца правіламі працы дзяржаўных архіваў. Да працы з кінафотафонадакументамі дапускаюцца асобы, якія маюць ліст-стаўленне з указаннем тэмы і мэты даследавання ад установы або арганізацыі, якія накіравалі карыстальніка. Таксама магчыма праца па асабістай заяве. Акрамя беларускіх карыстальнікаў, да працы ў чытальнай зале дапускаюцца і замежныя (у адпаведнасці з “Асноўнымі правіламі працы замежных карыстальнікаў у чытальных залах архіваў”).
У архіве маецца кампутарная база дадзеных, якая выкарыстоўваецца для пошуку патрэбных дакументаў. Выяўленне кінафотафонадакументаў праводзіцца карыстальнікамі таксама з дапамогай навукова-даведачнага апарата архіва: каталогаў і ўсіх наяўных да іх указальнікаў, мантажных лістоў, вопісаў кінасюжэтаў, ўнутраных вопісаў фотаальбомаў, даведнікаў, тэматычных аглядаў, пералікаў. Адбор кінавідэадакументаў ажыццяўляецца шляхам вывучэння мантажных лістоў і прагляду пазітыўных копій на звукамантажным стале, відэамагнітафоне або ў кіназале архіва. Адбор фотадакументаў карыстальнікі ажыццяўляюць па кантрольным фотаадбіткам на картках каталогаў. Адбор фонадакументаў праводзіцца шляхам праслухоўвання копій фонадакументаў.