Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь» (ЦЛЗЗД НАФ Рэспублікі Беларусь)
Гістарычная даведка
Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь (ЦЛЗЗД НАФ Рэспублікі Беларусь) вядзе адлік сваёй дзейнасці з 1956 г., калі ў складзе Архіўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) была створана Цэнтральная лабараторыя па мікрафотакапіраванню і рэстаўрацыі дакументальных матэрыялаў цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР. Яе асноўнай задачай з’яўлялася забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў шляхам правядзення рэстаўрацыі, кансервацыі, дэзінфекцыі, вырабу і фотакопій мікрафотакопій, выкананне пераплетных работ.
У 1965 г. лабараторыя была перададзена Цэнтральнаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў БССР на правах структурнага падраздзялення.
У мэтах актывізацыі работ па захаванні архіўных дакументаў у лістападзе 1985 г. лабараторыя была ператворана ў Цэнтральную лабараторыю мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументаў цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР (з 1991 г. – Рэспублікі Беларусь) і атрымала статус юрыдычнай асобы.
У маі 1993 г. лабараторыя перайменавана ў Цэнтральную лабараторыю мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (ЦЛМРД Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь).
З 7 снежня 2000 г. лабараторыя функцыянуе пад назвай «Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь».
У 2007 годзе ў Статут дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя мiкрафотакапiравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» была занесена змена ў назву ўстановы (пастанова Мiнгарвыканкама ад 12.01.2007 № 64) і лабараторыя з гэтага моманту стала мець назву – дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь», скарочаная назва – ЦЛМРД Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
У 2022 годзе ў Статут дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь» было ўнесена змяненне ў найменне ўстановы (рашэнне Мінгарвыканкама ад 16.11.2022) і лабараторыя з гэтага моманту стала мець назву – дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь», скарочаная назва – ЦЛЗЗД НАФ Рэспублікі Беларусь.