праектаванне і распрацоўка праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыі дзейнасці Дэпартамента, структурных падраздзяленняў па архівах і справаводстве аблвыканкамаў, сістэмы архіўных устаноў;
выкананне работ (аказанне паслуг) па распрацоўцы і забеспячэнні выканання мерапрыемстваў лічбавага развіцця ў рамках дзяржаўных і іншых праграм;
выкананне работ (аказанне паслуг) па суправаджэнні і напаўненні інфармацыйных сістэм (рэсурсаў), уключаючы работы (паслугі) па тэхнічнай падтрымцы і абслугоўванні, забеспячэнні бесперабойнага доступу, выкананні патрабаванняў па абароне і захаванасці інфармацыі, адміністраванні і маніторынгу функцыянавання, кансультаванні карыстальнікаў;
выкананне работ (аказанне паслуг) па забеспячэнні функцыянавання інфармацыйных сістэм, лакальных вылічальных сетак;
укараненне і ўдасканаленне інфармацыйных тэхналогій доступу да архіўных дакументаў;
выпрацоўка і прадстаўленне прапаноў, ажыццяўленне тэхнічнага праектавання мерапрыемстваў па дапрацоўцы, распрацоўцы і ўкараненні новых тэхналогій апрацоўкі інфармацыі ў сферы архіўнай справы;
выкананне работ (аказанне паслуг) для правядзення працэдур дзяржаўных закупак праграмнага забеспячэння, сеткавага, камунікацыйнага, камп’ютарнага і іншага абсталявання;
арганізацыя павышэння кваліфікацыі ў сферы лічбавага развіцця работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў;
выкананне работ (аказанне паслуг) па:
– кансультаванні ў пытаннях электроннага дакументазвароту і захоўвання дакументаў у электронным выглядзе;
– правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў у электронным выглядзе;
– стварэнню інтэрнэт-сайтаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
– кансультаванні ў пытаннях стварэння інтэрнэт-сайтаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
– дэпазітарнаму захоўванню дакументаў у электронным выглядзе;
падрыхтоўцы і правядзенні лекцый, семінараў, па пытаннях электроннага дакументазвароту;
– аказанні метадычнай і практычнай дапамогі ў распрацоўцы лакальных прававых актаў па рабоце з дакументамі ў электронным выглядзе;
– інфармацыйнай і кібербяспекі;
выкананне платных работ і аказанне платных паслуг арганізацыям і грамадзянам у рамках ажыццяўлення прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даходы ў адпаведнасці з прадметам дзейнасці;
публікацыя ў друку, сродках электронных камунікацый вынікаў дзейнасці даведачнага і метадычнага характару па прымяненні інфармацыйных тэхналогій у архіўнай справе.