Біяграфія
Кураш Віктар Іосіфавіч
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 28 красавіка 1958 г. у в. Юхнавічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
У 1983 г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 2000 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе, працаваў на выкладчыцкай працы, у камсамольскіх органах у г. Мінску, у 1986-1995 гг. – памочнікам намесніка старшыні Мінгарвыканкама. З 1995 па 2007 гг. займаў пасаду начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. З 2007 па 2013 гг. працаваў на пасадзе намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З 2015 г. – дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2017 г. № 199 прызначаны дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматамі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, міністэрстваў і ведамстваў, прафсаюзных, камсамольскіх органаў, рэлігійных і міжнародных арганізацый, юбілейнымі медалямі, нагруднымі знакамі.