Біяграфія

Алексей Евгеньевич Цветков

Цвяткоў Аляксей Яўгенавіч

Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся 15 жніўня 1965 г. у г. Мінску.

У 1991 годзе скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Водазабеспячэнне і каналізацыя», у 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1991 годзе ў НВА «Жылкамунтэхніка». З 1998 па 2001 гады працаваў галоўным тэхнолагам кіравання навукова-тэхнічнага развіцця Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з 2001 года – галоўным эканамістам упраўлення будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі дэпартамента па справах інвестыцый Міністэрства эканомікі. З 2002 года працаваў у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Прайшоў шлях ад галоўнага спецыяліста да намесніка Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У пасады намесніка Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь курыраваў пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, архіваў і справаводства, развіцця будаўнічага комплексу, транспарту і камунікацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

1 красавіка 2019 прызначаны на пасаду намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Падзякай Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.