Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку»


Гістарычная даведка

У снежні 1924 г. быў утвораны Полацкі акруговы аддзел Цэнтральнага архіва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

З 8 снежня 1927 г. аддзел быў пераўтвораны ў акруговае аддзяленне.

Са скасаваннем у 1930 г. акруговага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Полацкае акруговае аддзяленне было ліквідавана, а яго фонды перададзены ў Віцебскае аддзяленне Цэнтрархіва БССР.

У 1937 г. у г.Полацку быў утвораны раённы дзяржаўны архіў.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны архіў быў знішчаны.

У снежні 1944 г. у Полацку, як цэнтры Полацкай вобласці, быў утвораны архіўны аддзел, а ў студзені 1945 г. – абласны дзяржаўны архіў. З 1949 г. архіў размяшчаўся ў Сафійскім саборы.

У сувязі з ліквідацыяй Полацкай вобласці абласны архіў з 25 сакавіка 1954 г. рэарганізаваны ў Полацкі гарадскі дзяржаўны архіў, а ў 1957 г. у г.Полацку адноўлены раённы дзяржаўны архіў.

11 лістапада 1963 г. на базе скасаваных Верхнядзвінскага, Лепельскага, Полацкага, Расонскага, Ушацкага раённых і Полацкага гарадскога архіваў створаны Філіял дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў г.Полацку.

У верасні 1996 г. філіял пераўтвораны ў Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку. 24 мая 2001 г. Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку перайменаваны ва Установу «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку».