Галоўная / Абласныя і занальныя архівы ў Віцебскай вобласці / Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» / Гістарычная даведка
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы»
Гістарычная даведка
У снежні 1963 г. на базе Аршанскага, Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Багушэўскага раённых дзяржаўных архіваў, якія існавалі з 1936 г., і Аршанскага гарадскога дзяржархіва, які функцыянаваў з 1957 г., быў створаны Філіял Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў г. Оршы.
У траўні 1996 г. філіял перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы.
З траўня 2001 г. архіў носіць
назву “Установа “Занальны
дзяржаўны архіў у г. Оршы”.
У ліпені 2006 г. у архіў былі перададзены дакументы за 1917 – 1941 гг., якія захоўваліся ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, ў колькасці 107 фондаў, 12039 адзінак захоўвання.