Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае»


Гістарычная даведка

У сакавіку 1941 г. створаны міжраённы архіў у г. Глыбокае.

У перыяд нямецкай акупацыі 1941-1944 гг. дзейнасць архіва была часова спынена.

Глыбоцкі раённы дзяржаўны архіў аднавіў працу пасля вызвалення тэрыторыі Глыбоцкага раёна ў ліпені 1944 г.

У лістападзе 1963 г. створаны Філіял дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў г. Глыбокае. Тут сканцэнтраваны дакументы арганізацый Бягомльскага, Браслаўскага, Відзаўскага, Глыбоцкага, Дзісненскага, Докшыцкага, Дунілавіцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Пліскага, Шаркаўшчынскага раёнаў.

У траўні 1996 г. філіял перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае.

З траўня 2001 г. архіў называўся «Установа Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае».

З чэрвеня 2012 г. архіў носіць назву «Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае”».