Установа «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці»


Гістарычная даведка

У 1919 годзе ўтворана Віцебскае губернскае архіўнае ўпраўленне (Віцебскі губархіў).

7 сакавіка 1922 г. пераўтворана ў Віцебскі губернскі аддзел Цэнтральнага архіва РСФСР.

30 лістапада 1922 г. ператвораны ў Віцебскае губернскае архіўнае бюро.

12 верасня 1924 г. перайменавана ў Віцебскі акруговы аддзел (Віцебскі акруговы архіў або акрархіў) Цэнтральнага архіва БССР.

8 снежня 1927 г. утвораны Віцебскі гістарычны архіў.

1 кастрычніка 1929 г. архіў рэарганізаваны ў Віцебскае аддзяленне ЦАУ БССР.

21 лютага 1933 г. аддзяленне перайменавана ў Паўночна-Беларускае аддзяленне ЦАУ БССР.

1 красавіка 1936 г. Паўночна-Беларускае аддзяленне ЦАУ БССР было рэарганізавана ў Віцебскае аддзяленне цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР.

5 ліпеня 1938 г. аддзяленне пераўтворана ў Віцебскі абласны дзяржаўны архіў (з 1939 г. – Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці).

У маі 1992 г. Дзяржаўнаму архіву Віцебскай вобласці перададзены дакументы партыйнага архіва Віцебскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.

C 24 траўня 2001 г. – установа Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці.

З 5 чэрвеня 2012 г. – установа «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці».