Галоўная / Абласныя і занальныя архівы ў Мінскай вобласці / Установа «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» / Гістарычная даведка
Установа «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці»
Гістарычная даведка
У ліпені 1938 г. быў утвораны Мінскі абласны архіў.
У сувязі з нямецкай акупацыяй у гады Вялікай Айчыннай вайны з сярэдзіны 1941 г. да сярэдзіны 1944 г. архіў не функцыянаваў.
У 1963 г. дарэвалюцыйныя дакументы былі перададзеныя ў Цэнтральны Дзяржаўны гістарычны архіў БССР.
У 1996 г. аблархіву з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь было перададзена больш за 600 тысяч спраў былога архіва Мінскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.
З 28 чэрвеня 2001 г. архіў стаў называцца “Установа “Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці”.