Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску»
Гістарычная даведка
5 снежня 1944 г. быў створаны Дзяржаўны архіў Бабруйскай вобласці.
У 1954 г. у сувязі з ліквідацыяй Бабруйскай вобласці ён быў рэарганізаваны ў Бабруйскі гарадскі дзяржаўны архіў.
У лістападзе 1963 г. на базе Бабруйскага гарадскога архіва, а таксама Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага і Асіповіцкага раённых архіваў быў створаны Філіял дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці ў г. Бабруйску.
1 сакавіка 1996 г. філіял перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску.
13 лютага 2007 г. на базе Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Бабруйску створана ўстанова “Бабруйскі занальны дзяржаўны архіў”.
20 сакавіка 2012 года ўстанова “Бабруйскі занальны дзяржаўны архіў” перайменавана ва ўстанову “Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску”.