Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Магілёўскай вобласці»


Гістарычная даведка

У сакавіку 1940 г. быў створаны Магілёўскі абласны партыйны архіў. Да яго стварэння пытаннямі захаванасці дакументаў раённых партыйных арганізацый пры Магілёўскім акруговым камітэце Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі з 1925 г. займаўся гістпартаддзел, а з 1927 г. – партыйны архіў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны дакументы архіва былі эвакуяваны у Тамбоўскую вобласць, пасля яны паступілі ў партыйны архіў ЦК КП(б)Б. Магілёўскі абласны партыйны архіў аднавіў сваю дзейнасць 5 лістапада 1947 г.

У 1982 г. абласны партыйны архіў папоўніўся 60 827 справамі партыйна-камсамольскіх камітэтаў і арганізацый Магілёўскай вобласці за 1918-1941 гг., якія былі перададзены партыйным архівам ЦК КПБ.

У сакавіку 1992 г. на базе Магілёўскага абласнога партыйнага архіва быў створаны Філіял Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці ў г. Магілёве.

У верасні 1996 г. ператвораны ў філіял Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці.

У лютым 2007 года Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці быў пераўтвораны ва Ўстанову “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці”.