Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку»
Характарыстыка фондаў
Колькасць фондаў: 905 фондаў, 178 159 адз. захоўвання
Храналагічны перыяд: з 1944 г. па цяперашні час
Тэрытарыяльны ахоп:
- скасаваныя Казлоўшчынскі, Любчанскі і Мірскі раёны скасаванай Баранавіцкай вобласці і пазней Гродзенскай вобласці
- Дзятлаўскі, Карэліцкі, Навагрудскі, Слонімскі раёны Гродзенскай вобласці
Склад фондаў:
Асноўную частку фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Навагрудку складаюць дакументы, якія ўтварыліся ў дзейнасці мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычнае жыццё і сацыяльна-эканамічнае становішча ў рэгіёне. На захоўванні ў архіве таксама знаходзяцца калекцыя дакументаў па асабоваму складу і фонд асабістага паходжання.
Сярод гэтых архіўных крыніц значную цікавасць уяўляюць наступныя матэрыялы:
– аб аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, дэмакратызацыі грамадства (фонды раённых, пасялковых, сельскіх выканкамаў)
– аб эканамічным, палітычным і сацыяльным жыцці рэгіёну (фонды упраўленняў па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, райкамаў прафсаюзаў, народных судоў і пракуратур, фінансавых аддзелаў і падатковых інспекцый, аддзелаў архітэктуры і інш.)
– аб стане і развіцці сельскай гаспадаркі, розных галін прамысловасці (фонды калгасаў, саўгасаў, лясгасаў, прамысловых прадпрыемстваў)
– аб арганізацыі працы навучальных устаноў, удасканаленні форм і метадаў выкладчыцкай дзейнасці і выхаваўчага працэсу (фонды устаноў народнай адукацыі)
– аб культурна-асветніцкай дзейнасці, працы сродкаў масавай інфармацыі (фонды аддзелаў культуры, культасветустаноў, рэдакцый газет)
– аб аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, ахове здароўя людзей (фонды ўстаноў аховы здароўя)
– калекцыя дакументаў па асабоваму складу ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна за 1944-1963, 1989-2000 гг.
– фонд асабістага паходжання члена Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны А. П. Кунейка.