Галоўная / Абласныя і занальныя архівы ў Гродзенскай вобласці / Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» / Гістарычная даведка
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку»
Гістарычная даведка
11 лістапада 1963 г. на базе скасаваных Навагрудскага і Слонімскага гарадскіх, Навагрудскага і Слонімскага раённых дзяржаўных архіваў быў створаны Філіял Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў г. Навагрудку.
У лютым 1996 г. філіял быў перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку.
З 10 ліпеня 2001 г. архіў насіў назву Навукова-метадычная ўстанова “Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці”.
З 2 жніўня 2012 г. Навукова-метадычная ўстанова “Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці” перайменавана ў Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку”.