Галоўная / Абласныя і занальныя архівы ў Гродзенскай вобласці / Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці» / Гістарычная даведка
Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці»
Гістарычная даведка
У 1947 г. быў створаны партыйны архіў Гродзенскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) (з 1952 г. – КПБ).
У лютым 1992 г. архіў пераўтвораны ў аддзел грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
У чэрвені 1992 г. на базе аддзела створаны Філіял дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў г. Гродна, ператвораны ў 1996 г. у Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці.
З 2001 г. – навукова-метадычная ўстанова «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці».
З ліпеня 2012 г. – установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці».