Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці»
Характарыстыка фондаў
Колькасць фондаў: 3 200 фондаў, 471 459 адзінак захоўвання
Храналагічны перыяд: 1871-1888 гг., 1898 г., з 1901 г. па цяперашні час
Тэрытарыяльны ахоп:
-
скасаваная Гомельская губерня
-
Гомельская вобласць
Склад фондаў:
Найбольш раннія дакументы архіва прадстаўлены фондам гісторыка-партыйнага аддзелу Гомельскага губернскага камітэта УКП(б) за 1871-1888, 1901-1926 гг., дзе ўтрымліваюцца дырэктыўныя ўказанні губернскай камісіі па збіранню і вывучэнню матэрыялаў па гісторыі КП(б)Б і Кастрычніцкай рэвалюцыі (губгістстпарта); пратаколы і выпіскі з пратаколаў пасяджэнняў бюро; дакументы па гісторыі Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, грамадзянскай вайны, копіі дакументаў дэпартамента паліцыі; карэспандэнцыі і нататкі аб гомельскім рабочым руху; ўспаміны рэвалюцыянераў аб рэвалюцыйным руху на Гомельшчыне, аб падпольнай працы падчас нямецкай акупацыі ў г. Гомелі (сакавік 1918 г. – студзень 1919 г.).
У архіве захоўваюцца фонды Гомельскага губернскага, павятовых, валасных, акруговых, абласных, гарадскіх, раённых камітэтаў партыі і камсамола, палітаддзела, праверачных камісій па чыстцы членаў партыі, раённых кантрольных камісій (РКК) і рабоча-сялянскіх інспекцый (РСІ), прамыслова-вытворчых парткамаў і вытворчых калгасна-саўгасных упраўленняў, першасных партыйных і камсамольскіх арганізацый.
Дакументы перыяду Рэспублікі Беларусь прадстаўлены фондамі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў на тэрыторыі Гомельшчыны: абласных і гарадскіх арганізацый «Аб’яднанай дэмакратычнай партыі», «Аб’яднанай грамадзянскай партыі», Гомельскага абласнога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд», міжнароднага грамадскага аб’яднання «Дапамога Гомелю», Гомельскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», абласнога грамадскага аб’яднання «Гомельская асацыяцыя дзяцей і моладзі», абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі навукова-тэхнічны саюз», абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», Гомельскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах», грамадскага аб’яднання «Гомельскі цэнтр этычнай адносіны да прыроды «Фенікс», Гомельскай абласной габрэйскай абшчыны «Ахдут».
На захоўванні ў архіве знаходзяцца калекцыі дакументаў асабістага паходжання, асабістых спраў і уліковых картак членаў камуністычнай партыі.