Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
Гістарычная даведка
У лістападзе 1922 г. было створана Магілёўска-Гомельскае архіўнае бюро пры Гомельскім губернскім выканкаме, ператворанае ў траўні 1923 г. у Гомельскае губернскае архівасховішча пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай адукацыі, а ў лістападзе 1923 г. – у Гомельскае губернскае архіўнае бюро.
У студзені 1927 г. архіўнае бюро было рэарганізавана ў Гомельскі акруговы архіў Цэнтральнага архіўнага кіравання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЦАУ БССР), у снежні 1927 г. – у Гомельскае акруговае аддзяленне ЦАУ БССР, у ліпені 1930 г. – у Гомельскае аддзяленне ЦАУ БССР. У лютым 1933 г. створана Паўднёва-Беларускае аддзяленне ЦАУ БССР, у сакавіку 1936 г. – Гомельскае аддзяленне цэнтральных архіваў БССР, з красавіка 1936 г. менавалася Гомельскім аддзяленнем цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР.
У ліпені 1938 г. аддзяленне было перайменавана ў Гомельскі абласны архіў, у сакавіку 1941 г. – у Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці.
У сувязі з нямецкай акупацыяй у гады Вялікай Айчыннай вайны з сярэдзіны 1941 г. па канец 1943 г. архіў не функцыянаваў.
З 15 кастрычніка 2001 г. носіць назву “Установа “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці”.