Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску»


Гістарычная даведка

11 лютага 1940 г. быў утвораны дзяржаўны архіў Пінскай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць архіва была перапынена і аднавілася 3 жніўня 1944 г.

У сувязі з ліквідацыяй Пінскай вобласці ў 1954 годзе абласны архіў быў рэарганізаваны ў філіял дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў Пінску.

20 верасня 1996 г. філіял перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску. 30 чэрвеня 2001 г. архіў стаў называцца навукова-метадычная ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску».

4 мая 2012 г. навукова-метадычная ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску» перайменавана ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску».