У Занальным дзяржаўным архіве ў г. Глыбокае арганізавана выстава архіўных дакументаў «Працай праслаўлялі наш Глыбоцкі край»
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» арганізавана выстава архіўных дакументаў «Працай праслаўлялі наш Глыбоцкі край».
На выставе прадстаўлены агітацыйныя плакаты, апублікаваныя ў газетах фатаграфіі, архіўныя дакументы 40-60-х гадоў мінулага стагоддзя, якія характарызуюць развіццё сельскай гаспадаркі ў Глыбоцкім раёне, правядзенне калектывізацыі. Таксама дакументы выставы расказваюць аб жыццёвым шляху Герояў Сацыялістычнай працы – Л. К. Пугаўка, М. А. Клімянка, В. К. Вайцецкага.