2 жніўня 2017 года Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў наведала дэлегацыя архівістаў з Рэспублікі Казахстан

2 жніўня 2017 года Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў наведала дэлегацыя архівістаў з Рэспублікі Казахстан у складзе загадчыка аддзела навукова-інфармацыйнай працы і НСА Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан Каратаевай Г. М. і кіраўніка службы забеспячэння захаванасці НАФ Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан Туткышавай А. М.

Падчас візіту абодва бакі абмяняліся фотаальбомамі. Казахскі бок – «Казахі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.1941-1945» (фотаальбом, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне), БДАКФФД – «Гомельшчына. Жыццё пасля Чарнобыля», прымеркаваны да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Госці азнаёміліся з кінафотадакументамі па тэме «Удзел казахаў у баявых дзеяннях Чырвонай Арміі і партызанскіх атрадаў і злучэнняў у гады Вялікай Айчыннай вайны».

У выніку праведзенай работы плануецца ў 2018 годзе ў Рэспубліцы Казахстан выпуск зборніка дакументаў «Казахі на франтах Вялікай Айчыннай вайны» з выкарыстаннем дакументаў з фондаў БДАКФФД і НАРБ.