28 сакавіка 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

28 сакавіка 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі разгледжаны вынікі комплекснай праверкі дзейнасці ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва», а таксама справаздача аб выкананні навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, за 2016 год.

Абмеркаваўшы інфармацыю аб выніках комплекснай праверкі работы ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва», калегія прызнала работу архіва здавальняючай. Сур’ёзная ўвага ў архіве надаецца пытанням камплектавання, забеспячэння бяспекі захоўвання, уліку і выкарыстання дакументаў. Разам з тым, калегіяй ўказана на неабходнасць ліквідацыі выяўленых у ходзе праверкі недахопаў у дзейнасці архіва.

Калегіяй ўхвалена справаздача за 2016 год аб выкананні навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Калегія Дэпартамента ўзгадніла прызначэнне Саланінкінай З. Ф. на пасаду загадчыка аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» і Падрэз Н.У. на пасаду галоўнага бухгалтара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва».