12 студзеня 2017 года ўстанову “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” наведаў пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Саксен Панкадж
12 студзеня 2017 года ўстанову “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” наведаў пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Саксен Панкадж.
Падчас сустрэчы з дырэктарам архіва Баландзіным Віктарам Васільевічам абмяркоўваліся пытанні аб прадастаўленні дакументаў для фотавыставы, прысвечанай 25-годдзю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя.
Высокі госць азнаёміўся з дакументамі, якія захоўваюцца ў архіве па дадзенай тэме. Для гасцей дырэктарам архіва была арганізавана аглядная экскурсія.