26 лютага 2019 г БелНДІДАС праводзіць семінар «Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе»
У сувязі з унясеннем змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе» да 8 лютага 2019 г. пастановамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь павінны быць зацверджаны новыя Інструкцыя па працы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях і Правілы працы з дакументамі ў электронным выглядзе ў архівах дзяржаўных органаў, іншых арганізацый. У цяперашні час праекты названых нарматыўных прававых актаў праходзяць абавязковую юрыдычную экспертызу ў Міністэрстве юстыцыі.
У гэтай сувязі Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы праводзіць семінар
Дата правядзення семінара 26 лютага 2019 г.
На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:
1. Паняцце электроннага дакумента і дакумента ў электронным выглядзе.
2. Нарматыўныя прававыя акты і метадычныя дакументы ў сферы электроннай дакументацыі і электроннага дакументаабароту. Змены ў заканадаўстве (папраўкі ў Закон, праекты новых інструкцыі і правілаў).
3. Пасведчанне сапраўднасці электроннага дакумента.
4. Тэхналагічныя аспекты стварэння, рэгістрацыі, адпраўкі/атрымання, фарміравання ў справы электронных дакументаў.
5. Адбор і перадача электронных дакументаў на архіўнае захоўванне. План мерапрыемстваў па забеспячэнні архіўнага захоўвання электронных дакументаў.
Заняткі праводзіць: дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, к. і. н. В. А. Насевіч, які з’яўляецца аўтарам нарматыўных актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па электроннай дакументацыі.
Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала.
Пачатак у 9 30.
Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.
Жадаючыя прыняць удзел у семінары да 25 лютага 2019 г. павінны патэлефанаваць і падаць заяўкі ў БелНДІДАС для атрымання і аплаты рахунак-фактуры.
Колькасць месцаў для ўдзельнікаў семінара абмежавана!
Тэлефон для даведак: 286-75-19 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня).
Кошт удзелу ў семінары 99 рублёў 08 капеек. Без ПДВ (падстава – 6-1 ст. 105, п. 106-1 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь), з камплектам метадычнай літаратуры 105 рубля 08 капеек.
Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9-00 да 9-30 у ком. №15 (на падставе плацежнага даручэння).
Нашы рэквізіты: р/з BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 ў ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
Увага! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактнай тэлефоне.
Камплект метадычнай літаратуры:
Электронны дакументаабарот: тэрміны і азначэнні – 6 рублёў 00 капеек