29 студзеня 2019 г БелНДІДАС праводзіць семінар «Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе»

У сувязі з унясеннем змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе» да 8 лютага 2019 г. пастановамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь павінны быць зацверджаны новыя Інструкцыя па працы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях і Правілы працы з дакументамі ў электронным выглядзе ў архівах дзяржаўных органаў, іншых арганізацый. У цяперашні час праекты названых нарматыўных прававых актаў праходзяць абавязковую юрыдычную экспертызу ў Міністэрстве юстыцыі.

У гэтай сувязі Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы праводзіць семінар

«Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе».

Дата правядзення семінара 29 студзеня 2019 г.

На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:

1. Паняцце электроннага дакумента і дакумента ў электронным выглядзе.
2. Нарматыўныя прававыя акты і метадычныя дакументы ў сферы электроннай дакументацыі і электроннага дакументаабароту. Змены ў заканадаўстве (папраўкі ў Закон, праекты новых інструкцыі і правілаў).
3. Пасведчанне сапраўднасці электроннага дакумента.
4. Тэхналагічныя аспекты стварэння, рэгістрацыі, адпраўкі/атрымання, фарміравання ў справы электронных дакументаў.
5. Адбор і перадача электронных дакументаў на архіўнае захоўванне. План мерапрыемстваў па забеспячэнні архіўнага захоўвання электронных дакументаў.

Заняткі праводзіць: дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, к. і. н. В. А. Насевіч, які з’яўляецца аўтарам нарматыўных актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па электроннай дакументацыі.

Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала.

Пачатак у 9 30.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.

Жадаючыя прыняць удзел у семінары да 28 студзеня 2019 г. павінны патэлефанаваць і падаць заяўкі ў БелНДІДАС для атрымання і аплаты рахунак-фактуры.

Колькасць месцаў для ўдзельнікаў семінара абмежавана!

Тэлефон для даведак: 286-75-19 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня).

Кошт удзелу ў семінары 97 рублёў 10 капеек. Без ПДВ (падстава – 6-1 ст. 105, п. 106-1 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь), з камплектам метадычнай літаратуры 102 рублі 10 капеек.

Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9-00 да 9-30 у ком. №15 (на падставе плацежнага даручэння).

Нашы рэквізіты: р/з BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 ў ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

Увага! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактнай тэлефоне.

Камплект метадычнай літаратуры:
Электронны дакументаабарот: тэрміны і азначэнні – 5 рублёў 00 капеек